
Вельмі цікава было назіраць за тым, як рэагавалі дарослыя людзі на прапанову зрабіць незвычайны абмен. Канешне сустрэць кагосьці з цыгарэтай у руках не ўдалося, але ўдзельнікі акцыі спадзяваліся на чэснасць жыхароў аграгарадка Удзела. Амаль усім, хто сустрэўся на шляху, задавалася пытанне «Вы курыце? Калі адказ быў станоўчы, удзельнікі прапаноўвалі абмяняць шкодныя цыгарэты на салодкія цукеркі. Акцыя атрымалася. Нельга было не згадзіцца з гэтымі маленькімі аматарамі здаровага ладу жыцця.
Арганізатары выказваюць падзяку за дапамогу Вітко Аляксандры з сёмага класа, Лопашаву Артуру і Апяценку Раману з восьмага класа, якія ўдзельнічалі ў акцыі па асабістай ініцыятыве.
Атрымалася цікава! Крэатыўная альтэрнатыва звычайнай выхаваўчай гадзіны ўсім спадабалася.


Лапкоўская Анастасія, вучаніца 9 класа









