• header.jpg

Падарожнічаць – гэта заўсёды цікава. І не абавязкова ў далёкія краіны. У першую чаргу чалавек павінен ведаць свае мясціны. Вось і вучні 7,9 класаў нашай школы адправіліся ў г.Глыбокае, каб лепш пазнаць свой горад.

Экскурсія пачалася з музея П.В.Сухога, ураджэнца Глыбокага, вядомага авіяканструктара. Юныя экскурсаводы, вучні 7 класа СШ №1, і іх настаўніца Т.Э.Рабіза  цікава і змястоўна расказалі пра жыццёвы шлях авіяканструктара. Мы паглядзелі дакументальны фільм пра авіяцыю, а таксама мелі магчымасць пасядзець за пультам кіравання самалёта “СУ-17”.

Затым накіраваліся  на алею Герояў Сацыялістычнай працы Глыбоцкага раёна. Даведаліся пра славутых землякоў, якія напісалі  гісторыю Глыбоччыны, унеслі вялікі ўклад у развіццё раёна.

На хлебазаводзе наведалі музей хлеба, які аформлены ў стылі сялянскай хаты, там знаходзіцца шмат экспанатаў. Мы даведаліся аб тым, як нашы дзяды і прадзеды сеялі, збіралі шчодры ўраджай, пяклі хлеб.

У канцы экскурсіі ўсіх нас пачаставалі духмяным свежым хлебам.

Усе  засталіся задаволены паездкай і чакаюць зімовых канікул, каб зноў прадоўжыць падарожжа.

20161104 110658

Лапкоўская Настасся, вучаніца 9 класа