У 2013 - 2014 навучальным годзе школа ўключылася ў міжраённы праект "Малыя рэкі - вялікія праблемы", фінансуемы Еўрапейскім Саюзам. Асноўная мэта дадзенага праекта - вывучэнне, ахова і паляпшэнне стану малых рэк басейна ракі Дзісна. Для ажыццяўлення гэтых задач быў створаны экалагічны клуб, у які ўвайшлі вучні 8 класа. Члены клуба ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах: вывучаюць экалагічныя праблемы мясцовасці, прымаюць удзел у ачысцы прылеглай да ракі тэрыторыі.
У красавіку вучні падрыхтавалі эсэ "Чалавек і рака: мінулае, сённяшняе і будучае" і прымалі удзел ў фотаконкурсе "У аб'ектыве малая рака". На будучае плануецца правесці маніторынг р. Бярозаўкі і ўдзельнічаць у развіцці рэкрэацыйнага патэнцыялу нашай малой рэчкі.









