• header.jpg

У суботу  22 кастрычніка ў школе праводзілася  традыцыйная акцыя  “Памяць  пра продкаў“.

 

Вучні нашай школы прыбіралі могілкі ў в. Лазічы, на якіх пахаваны былыя настаўнікі нашай школы, падмяталі дарожкі, зносілі смецце.

У  гэтым месяцы адказнымі за парадак на тэрыторыі каля помніка воінам-землякам у аг Удзела былі вучні 11 класа. Напярэдадні дня ўспаміну памерлых яны адправіліся, каб сабраць лісце на газонах і навесці парадак на клумбе.

Гэта вельмі важна – захоўваць у чысціні месцы памяці. Нягледзячы на халоднае восеньскае надвор’е, усе справіліся са сваёй задачай.

IMG 6364

Брэхун Расана, вучаніца 8 класа