• header.jpg

20 кастрычніка наша ўстанова адукацыі прымала ўдзельнікаў абласнога метадычнага Савета спецыялістаў (метадыстаў) аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, якія курыруюць пытанні выкладання беларускай мовы і літаратуры.

Госці мелі магчымасць пазнаёміцца з нашай школай. Іх прывіталі вучні старэйшых класаў і вакальная група. Праведзена экскурсія па вучэбных кабінетах. Намеснік дырэктара Януковіч А.І. пазнаёміла з арганізацыяй дапрофільнага і профільнага навучання ў сельскай школе.

Потым удзельнікі семінара былі запрошаны на метадычнае пасяджэнне настаўнікаў-філолагаў, кіраўніком якога з’яўляецца  Брэхун Л.Р.

 

IMG 6342

IMG 6332