14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаўся Дзень маці. Гэтаму дню быў прысвечаны рад мерапрыемстваў, якія на працягу тыдня праходзілі ў школе.
Ва ўсіх класах прайшлі класныя гадзіны пад назвай “Мама – слова дарагое”. Вучні пачатковых класаў падрыхтавалі цудоныя падарункі для сваіх матуль, і ўручылі на святочным ранішніку. У калідоры школы была аформлена фотавыстава “Мама, мілая мама…”. 14 кастрычніка вучні старэйшых класаў наведалі матуль – ветэранаў працы, якія жывуць у мікрараёне школы і павіншавалі іх са святам. Добрым падарункам у гэты дзень стала таксама і 10-ка для матулі. Пераможцай стала вучаніца 11 класа Счасная Кацярына, якая парадавала матуля ажно дзесяццю “10”.
Завяршыўся Тыдзень маці конкурсна-забаўляльнай праграмай ”Дзякуй жанчыне, чыё імя маці”. У конкурсах прымалі ўдзел Раманчук В.І., Кушнярэвіч Н.М., Касцюкевіч І.І., Салодкая А.І. і іх дачушкі. У якасці музычнага падарунка прагучала некалькі песень пра самага дарагога чалавека ў выкананні салістаў школы: Раманчук Наталлі, Раманчук Кацярыны і Кушнярэвіч Алёны.
Мамам былі ўручаны падарункі, якія зроблены рукамі Шпец К., Раманчук К., Апяцёнак І.. Усе мерапрыемствы прайшлі на высокім узроўні.
Брэхун В.М., педагог-арганізатар









