Пад такой назвай 7 кастрычніка прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход.
Педагогам-псіхолагам Галуза Р.Р. было падрыхтавана выступленне па тэме, якое суправаджалася прэзентацыяй.
Дырэктар установы адукацыі Шыпко В.Я. пазнаёміў законных прадстаўнікоў з фінансава –гаспадарчай дзейнасцю, расходваннем сродкаў, якія паступілі на рахунак папячыцельскага савета.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Януковіч А.І. паведаміла аб асаблівасцях арганізацыі адукацыйнага працэсу ў новым навучальным годзе. Протас А.С., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце расказала прысутным аб занятасці вучняў у пазаўрочны час.
Таксама на бацькоўскім сходзе былі разгледжаны пытанні аранізацыі харчавання, падвозу навучэнцаў. Акцэнтавалася ўвага бацькоў на іх адказнасці за жыццё, здароўе, выхаванне дзяцей.
Потым прысутныя мелі магчымасць сустрэцца з класнымі кіраўнікамі.
Протас А.С., намеснік дырэктара









