5 красавіка 2014 года ва ўстанове адукацыі адбылася чарговая канферэнцыя
навукова-даследчых работ вучняў “Першыя крокі ў навуку”
Навукова-даследчая работа – гэта не рэферат і не даклад. Яна патрабуе паглыбленага вывучэння канкрэтнага пытання ці тэмы. Выканаўца даследавання павінен абавязкова быць творчым, таленавітым і працавітым чалавекам. Менавіта такімі якасцямі валодаюць вучні 8 класа Кушнярэвіч Кацярына, Пятрага Яўгеній, Кушнярэвіч Уладзіслаў, Касцюкевіч Яна і вучні 7 класа Раманчук Сняжана і Сурвіла Кацярына, якія прадставяць свае работы для ўдзелу ў VI-ай раённай канферэнцыі вучнёўскіх даследчых работ “Крок у будучыню”. Іх работы звязаны з краязнаўствам (“Тканыя і вышываныя ручнікі аграгарадка Удзела і яго наваколля”), вучэбнымі прадметамі беларуская літаратура (“Санет: застылая форма або…?”) , хімія і біялогія (“Вывучэнне ўласцівасцей розных відаў гліны”). Кіруюць работай вучняў настаўнікі Брэхун Лілія Рышардаўна, Грышанковіч Алена Францаўна і Шымко Антаніна Усцінаўна.
Жадаем поспехаў на раённай канферэнцыі!









