• header.jpg

У суботу 8 кастрычніка надвор’е было сырым і змрочным, але гэта не сапсавала нам настрой, бо ў нашай школе быў дзень здароўя, і ў спартыўнай зале праводзілася спартландыя паміж дзвюма камандамі вучняў 5-9 класаў. Спаборнічалі каманды “Кексікі” і “Гладыятары”.

Разнастайныя конкурсы выпрабоўвалі спартсменаў на спрыт, хуткасць, уменне працаваць у камандзе. У выніку з лікам 14:17 выйграла каманда “Кексікі”, у многім дзякуючы арганізатарскім здольнасцям і падтрымцы іх капітана Лопашава Артура. Назіраць за ўпартай барацьбой было цікава, станоўчыя эмоцыі атрымалі і ўдзельнікі, і балельшчыкі.

IMG 6152

 

IMG 6165

 

IMG 6175

Шынелька Аляксандр, вучань 6 класа