• header.jpg

Добры дзень, наша родная школа!

Мы чакалі даўно гэты час.

Калі гоман дзіцячы вясёлы,

Сустракае ля школы ўсіх вас.

1 верасня напярэдадні свайго 70-годдзя ўстанова адукацыі гасцінна расчыніла дзверы перад сваімі вучнямі і выхаванцамі. Усе былі ў здзіўленні: школу не пазнаць. Бо яна ажыла, памаладзела, набыла сучасны выгляд. Усё гэта, дзякуючы дапамозе дзяржавы, раённай улады, аддзелу адукацыі, спорту і турызму, мясцовай гаспадарцы, бацькам, калектыву ўстановы, будаўнікам.

На ўрачыстую лінейку, прысвечаную Дню ведаў, прыйшлі не толькі вучні, настаўнікі, бацькі, мясцовыя жыхары, але і шматлікія госці:

Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

Алег Віктаравіч Морхат, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта; Таццяна Леанідаўна Малатоўнік, намеснік старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта па сацыяльных пытаннях; Таццяна Вячаславаўна Гаўрылава, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму  Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта; Віктар Казіміравіч Карман, старшыня Удзелаўскага сельскага выканаўчага камітэта, Тадэвуш Тадэвушавіч Зяновіч, дырэктар СУП “За Радзіму”, айцец Вальдэмар.

Госці віталі вучняў, іх бацькоў, настаўнікаў, адзначалі, што  ва ўстанове створаны ўсе неабходныя ўмовы для эфектыўнага адукацыйнага працэсу. Выказвалі ўпэўненасць, што навучальны год будзе для ўсіх плённым. З замілаваннем пазіралі на першакласнікаў і з надзеяй на вучняў 11 класа.

      Дырэктар гаспадаркі “За Радзіму” уручыў грашовыя прэміі вучням, якія ў перыяд летніх канікул працавалі на відавой праполцы зерневых культур, зернескладах.

Гонар даць першы званок  было прадстаўлена фіналісту раённага конкурса “Вучань года-2016”, пераможцу раённых, абласных, рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, вучню 11 класа Пятрага Яўгену і вучаніцы 1 класа Шымко Паліне.

IMG 5959

IMG 5965

IMG 5990

 

IMG 5997

Пасля ўрачыстай лінейкі вучні і госці адправіліся на першы ўрок “Нам мір завешчана берагчы”

IMG 5940

 

IMG 5946

 

IMG 6013

 

IMG 6021