Сёння хораша ў школе,
Клас аж зіхаціць святлом.
Усіх гасцей мы запраем
На сустрэчу з Букваром.
На сустрэчу-развітанне
З лепшым сябрам – Букваром!
Гэтымі пранікнёнымі словамі, якія прачыталя Дар’я Апяцёнак, пачалося свята развітання з букваром у вучняў першага класа. Ва ўрачыстай атмасферы вучні чыталі вершы, спявалі песні, паказвалі сцэнкі. Гледзячы на сваіх дзетак, у захапленні ад іх здольнасцей, бацькі не маглі стрымаць шчаслівых слёз. На памяць аб заканчэнні першага класа хлопчыкам былі ўручаны медалі “Разумнік”, а дзяўчынкам – “Разумніца”. З удзячнасцю з вуснаў першакласнікаў прагучалі словы:
Бяру буквар у апошні раз,
Нясу буквар у светлы клас.
І дарагому буквару
Я “дзякуй” гавару!
Закончылася свята агульным салодкім сталом.
Да сустрэчы у другім класе!
Настаўніца 1 класа Н.В.Сабыніч









