Агляд-конкурс піянерскіх агітбрыгад “Запалі касцёр дабрыні” прайшоў 5красавіка ў ДУА”Сярэдняя школа №1 імя П.О.Сухога”.
У трох намінацыях “Піянер – для ўсіх прыклад”, “Цімураўцы сённяшняга дня”, “70 кадраў пра вайну” ўдзельнічала 11 школьных агітбрыгад. Акрамя піянераў, у склад каманды ўваходзілі і акцябраты. Нашу ўстанову адукацыі прадстаўлялі Раманчук Сняжана, Сурвіла Кацярына, Тарасёнак Даніла, Раманчук Кацярына, Апяцёнак Раман, Мішакіна Дар’я, Шымко Вольга, Ждановіч Таццяна, Кушнярэвіч Алёна. Наша каманда выступала ў намінацыі “Цімураўцы сённяшняга дня” і заняла 3 месца. Гэта не адзіная перамога на ліку актывістаў нашай піянерскай дружыны імя К.Заслонава. У студзені каманда школы “Рытм” удзельнічала ў інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” сярод піянерскіх дружын (падало заяўкі 17 каманд) і заняла 3 месца.
Так трымаць!









