• header.jpg

З году ў год ва ўсіх школах для выпускнікоў гучыць апошні школьны званок. Гэты своеасаблівы рытуал мае важнае значэнне для кожнага: заканчваецца бесклапотнае дзяцінства, пачынаецца дарослае жыццё.

У нашай установе адукацыі развітальны званок прагучаў для 5 выпускнікоў. Павіншаваць іх  і астатніх вучняў з завяршэннем чарговага   навучальнага года завіталі першы сакратар раённага камітэта ГА БРСМ Ждановіч Э.М., дырэктар СУП “За Радзіму” Зяновіч Т.Т., намеснік дырэктара СУП “За Радзіму” Раманчук С.Ч., ксёндз Яраслаў. А таксама іх бацькі, сябры, аднавяскоўцы.

Выпускнікоў вітаў дырэктар установы Шыпко В.Я., які пажадаў выпускнікам знайсці правільную дарогу ў жыцці, не баяцца перашкод, верыць у сябе. Са словамi пажадання выступіла класны кіраўнік Фянько Г.М., бацькі, першакласнікі.

2015/2016 навучальны год быў паспяховым  для нашай установы адукацыі. Вучні добра сябе паказалі ў другім туры рэспубліканскай прадметнай алімпіяды, заваявалі 7 дыпломаў. Іх на ўрачыстай лінейцы вітала намеснік дырэктара А.І. Януковіч. Атрымалі ўзнагароды і лепшыя спартсмены.У рамках дабрачыннай акцыі “Падары дзіцяці футбольны мяч” на ўрачыстай лінейцы першакласнікам быў уручаны узгаданы спартыўны інвентар.

Наперадзе ў выпускнікоў школьныя экзамены і праверка на трываласць - цэнтралізаванае тэставанне і паступленне. Не за гарамі і самае прыемнае - выпускны вечар, сустрэча світання.

Усіх астатніх вучняў чакаюць цудоўныя летнія канікулы.

IMG 5625

IMG 5638

IMG 5655

IMG 5665

Протас А.С., намеснік дырэктара