Дзень 26 мая стаў адметным і незвычайным у жыцці вучняў 4 класа і іх бацькоў.
Дзеці развіталіся з пачатковай школай. На свяце прысутнічалі настаўнікі, якія працавалі ў гэтым класе, бацькі. Выпускнікам прыйшлося вытрымаць сапраўдны экзамен па ўсіх школьных прадметах. Падчас мерапрыемства прагучала шмат вершаў, песень, гумарэсак. Станоўчыя эмоцыі перапаўнялі ўсіх прысутных.
Раманчук В.І., класны кіраўнік









