• header.jpg

     Яркім і запамянальным выдаўся дзень 26 мая. Кіраўнік і ўдзельнікі гуртка «Юныя экскурсаводы» арганізавалі для вучняў 5-8 классаў гульню – падарожжа на мясцовасці «Мосарскі квэст». Праводзілася гульня ў чароўнай мясцовасці  – парку каля касцёла Святой Ганны. Нездарма гэта маляўнічае месца называюць беларускім Версалем.

      Надзвычай захапляльнай атрымалася гульня. Вучні былі падзелены на дзве каманды: «чырвоныя» і «сінія». У кожнай былі куратары, якія накіроўвалі ўдзельнікаў. Як толькі Лілія Рышардаўна Брэхун на старце дала дзецям заданне, пачалася сапраўдная барацьба за перамогу. Каб даведацца, куды бегчы, неабходна было выканаць заданні: разгадаць рэбусы, запоўніць крыжаванкі, расшыфраваць словы і г.д. Адказы накіроўвалі дзяцей да наступнага задання. Вучням, якія дрэнна ведаюць мясцовасць, было цяжка арыентавацца сярод вялікай колькасці скульптур і іншых абектаў парка. Дзеці стараліся выконваць заданні як мага хутчэй, беглі навыперадкі да наступнай станцыі, разам адказвалі на пытанні.

     У гэты дзень больш пашанцавала камандзе «чырвоных». Яны хутчэй за ўсіх выканалі заданні квэста. Усе удзельнікі гульні былі ў захапленніі прапанавалі праводзіць такія гульні часцей.

IMG 20160526 153814

IMG 20160526 163320

IMG 20160526 163422

Галуза Р.Р., педагог сацыяльны