• header.jpg

Веснавыя спевы птушак, квецень садоў і ласкавы ветрык спрыялі выдатнаму настрою ўсіх, хто прыйшоў раніцай 7 мая на цэнтральную плошчу вёскі, каб адсвяткаваць 71-гадавіну Перамогі.

На мітынгу Святлом павагі сон ваш ахаваемпрысутнічалілюдзі розных пакаленняў. Тут і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Раманчук Вацлаў Мікалаевіч, і аднавяскоўцы, чыё дзяцінства выпала на гады ваеннага ліхалецця, і тыя, хто нарадзіўся пасля вайны, і маладыя, для каго вайна - ужо даўно гісторыя...

У знак пашаны землякам, якія не вярнуліся дадому з вайны,  загінулі на франтах, не дажылі да светлага дня перамогі, ветэранам, якія памерлі  ў мірны час, была ўскладзена гірлянда да помніка воінам – землякам.

Хвалюючым быў гэты дзень для вучняў 1, 4, 8 класаў. Ім ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны акцябрацкія значкі, членскія білеты ГА БРСМ,  павязаны піянерскія гальштукі. Перад усімі прысутнымі яны далі абяцанне любіць свой родны край, браць прыклад са сваіх землякоў.

Прадоўжылася святкаванне ў мясцовым ЦК, дзе прайшла экранізаваная літаратурна-музычная праграма “І адгукнецца ў сэрцы кожнага Перамога!”

У фае ўстановы адукацыі вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з тэматычнай выставай “Будзем памятаць!”. 

IMG 5465

 

 

 

 

 

        IMG 5469

IMG 5476

IMG 5485


IMG 5503Протас А.С., намеснік дырэктара