• header.jpg

      Мы добра ведаем Глыбокае, наш раённы цэнтр, захапляемся яго чысцінёй, прыгажосцю. За 60 км ад Глыбокага знаходзіцца не менш цікавы і адметны раённы цэнтр –  Паставы.

Насельніцтва – 20 039 чалавек, упершыню згадваецца у 1409 г. У 1720 г. Паставы перайшлі ў валоданне роду Тызенгаўзаў. У горадзе функцыянуе Пастаўскі краязнаўчы музей, праводзіцца фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік», выдаецца газета "Пастаўскі край" і тэлебачанне "Паставы ТБ".

Паставы сустрэлі нас сонечным цёплым надвор’ем. Мы наведалі краязнаўчы музей, нядаўна адкрыты музей у былым палацы Тызенгаўза. Вельмі ўразілі нас экспазіцыі музеяў, цікавы эмацыянальны аповед экскурсавода. На зваротным шляху наведалі касцёл св.Юды Тадэвуша ў Лучаі. Асобных слоў заслугоўвае прыкасцёльная тэрыторыя, настолькі з густам і фантазіяй усё зроблена. Паездка атрымалася вельмі цікавай, мы ў захапленні ад убачанага і пачутага.

IMG 20160430 105631 1

 

IMG 20160430 122821 1

 

ритоллп

Кушнярэвіч Алёна