У гісторыі Беларусі чорнай датай застанецца 26 красавіка 1986 года, калі ў 1 гадзіну 23 хвіліны 58 секунд серыяй выбухаў былі разбураны рэактар і будынак 4-га энергаблока Чарнобыльскай АЭС.
Гэтую катастрофу назавуць глабальнай. 70% радыёнуклідаў, выкінутых у паветра, трапіла на тэрыторую Беларусі. Іначай глядзім мы на знаёмыя абрысы карты Радзімы. Цяпер яны афарбаваны чорным колерам. Чорнымі сталі Хойнікі, Брагін, Краснаполле, Чачэрск… У выніку катастрофы Беларусь страціла 485 населеных пунктаў, у забруджанай зоне апынулася 340 прамысловых прадпрыемстваў, больш за 2 млн гектараў лесу, з сельгасабароту выведзена 264 тыс га зямель. Паводле ацэнак экспертаў, сумарныя экалагічныя страты Беларусі склалі за 1986-2015 гг каля 300 млрд долараў. 20 красавіка для 5-8 класаў было праведзена мерапрыемства “Хвіліны роздуму-чорная быль”, 7-11 класы прагледзелі кінафільм “Чарнобыльская катастрофа”, а ў суботу 23 красавіка праводзіўся конкурс плакатаў і калажоў на экалагічную тэматыку.


Кушнярэвіч Алёна









