23 красавіка ў раёне прайшоў фінал конкурсу “Вучань года – 2016”. Удзел у ім прынялі лепшыя вучні з шасці ўстаноў адукацыі Глыбоцкага раёна. Сярод іх і вучань 10 класа нашай школы – Пятрага Яўген.
Фінал складаўся з трох выпрабаванняў: візітка канкурсанта, конкурс эрудытаў, публічнае выступленне “Формула майго поспеху”. У кожнай намінацыі Яўген выступіў паспяхова.
Першы конкурс – “Візітная картка”. Кушнярэвіч Кацярына, Сурвіла Кацярына расказалі пра свайго сябра. Гледачы мелі магчымасць пабачыць відэакліп “Адзін дзень з жыцця Яўгена”.
Конкурс эрудытаў прайшоў у форме “Сваёй гульні”. Канкурсанты мелі магчымасць выбраць тэматыку і кошт пытання. Наш фіналіст паспяхова справіўся з пытаннямі з раздзелаў “Матэматыка”, “Спорт”, “Мая Глыбоччына”.
Цікава прайшло і публічнае выступленне.
Увесь час наш канкурсант адчуваў падтрымку ў зале сваіх аднакласнікаў, настаўнікаў.
Нялёгкая задача стаяла перад членамі журы. Пятрага Яўген стаў пераможцам у намінацыі “Спорт”.
Віншуем з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!
Касцюкевіч Яна, вучаніца 10 класа









