9 красавіка школьная агітбрыгада “Дружба” прымала ўдзел у раённым этапе V-га рэспубліканскага агляду-конкурсу піянерскіх агітбрыгад “Запалі агонь дабрыні, які быў прымеркаваны 25-годдзю БРПА, 75-гадавіне аповесці А.Гайдара “Цімур і яго каманда”, 75-гадавіне з дня ўтварэння першых цімураўскіх атрадаў, цімураўскага руху, выхаду на экраны мастацкага фільма “ Цімур і яго каманда”. Агітбрыгады спаборнічалі ў трох намінацыях:
“Цімураўскія зоркі”, “Цімур і яго новая каманда” і “Заўжды гатоў!”.
Усе каманды выступілі дастойна. Пастараліся і мы: у намінацыі “Цімур і яго новая каманда” занялі трэцяе месца.

Кушнярэвіч Алёна, вучаніца 6 класа









