• header.jpg

Дзень 12 красавіка здзівіў не толькі вучняў, але і педагогаў, работнікаў установы адукацыі. Ніхто не чакаў, што ім будзе дадзена магчымасць пазнаёміцца з творчай справаздачай касмічнага атрада “Зорны дэсант”, у склад якога ўваходзілі вучні 3 – 4 класаў.

Пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў Рыхлёнак Т.Ф., Раманчук В.І. у перыяд з 20 студзеня па 29 лютага вучні прымалі ўдзел у абласным веб – квесце “Космас: пытанні і адказы”.

IMG 5407

 

Пад час дадзенага мерапрыемства члены касмічнага атрада мелі магчымасць не толькі вывучыць, даследаваць Космас, але і ажыццявіць запуск ракеты, узяць інтэрв’ю ў жыхароў іншых планет, удала прызямліцца.

На выставе можна было ўбачыць карту зорнага неба, малюнкі на касмічную тэматыку.

IMG 5409

 

IMG 5410

Протас А.С., намеснік дырэктара