• header.jpg

У самым разгары школьныя канікулы. Дні пралятаюць хутка, таму дзеці імкнуцца паспець адпачыць і назапасіць уражанняў наперад. За новымі ўражаннямі 22 сакавіка адправіліся ўдзельнікі краязнаўчых гурткоў нашай школы. У гэты дзень вучні наведалі горад Глыбокае. Праграма экскурсіі ўключала наведванне алеі славутых землякоў, парка Перамогі, гарадскога цэнтра культуры. У гарадскім цэнтры культуры вучні пабывалі на выставе васковых фігур, прывезенай з музея Петрапаўлаўскай крэпасці горада Санкт Пецярбурга. Экскурсавод пазнаёміў нас з тэхналогіяй вырабу васковых фігур, напомніў асноўныя моманты з жыцця славутых гістарычных асоб, фігуры якіх былі прадстаўлены на выставе. Многія не ўпусцілі магчымасць сфатаграфавацца з Леніным, Пятром І, баронам Мюнхаўзенам і іншымі славутасцямі.

IMG 5210    

IMG 5215    

IMG 5232

   Брэхун Л.Р., педагог дадатковай адукацыі