Ці ведаеце вы…
што лепшы біёлаг сярод вучняў сярэдніх класаў нашай школы Вітко Павел? Сапраўды, у суботу 19 сакавіка праводзілася інтэлектуальная гульня “ Разумнікі і разумніцы ”. Заданні гульні былі звязаны з біялогіяй.
Спачатку была размінка, і трэба было адказаць на пытанні.За кожны правільны адказ мы атрымлівалі жэтоны. Хто атрымаў найбольш (а гэта Вітко Павел, Ждановіч Таццяна і Апяцёнак Ілона) – праходзілі ў наступны тур гульні. Пасля таго, як ігракі выбралі дарожку – чырвоную, жоўтую ці зялёную – пачалася асноўная гульня. На наш погляд, пытанні былі складаныя і патрабавалі не проста ведаў, а разважанняў і логікі. Цікава было ўсім – і балельшчыкам, і ігракам. У выніку бясспрэчную перамогу атрымаў Вітко Павел. А зараз, паважаныя чытачы, мы прапаноўваем вам некалькі патанняў гульні.
$1. Адна індыйская легенда апавядае пра вялікую бітву. Магутныя волаты паўсталі супраць багоў і пацярпелі паражэнне. Шчыты, якія яны пакінулі на полі бітвы, распаўзіся па свеце, і ў іх адраслі лапы, галовы і хвасты. Так і з’явіліся…?(хто)
$2. Паляўнічы ўзяў з сабой у лес у мяшку парася. Дайшоўшы да дуба, выпусціў яго. Парася пачало нюхаць зямлю, потым рыць. Паляўнічы ўзрадаваўся: “Ого! Ёсць адзін”. Ён дастаў рыдлёўку, пачаў капаць і дастаў з-пад дуба …?(што)
Апяцёнак Ілона, Шпец Крысціна









