• header.jpg

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 5 сакавіка прайшла конкурсная праграма “Мама для кожнага з нас даражэйшая за ўсіх людзей”. У свяце прымалі ўдзел дзве  каманды мам і дзяўчынак. Мамы паказалі сябе сапраўднымі гаспадынямі, а дзяўчаты дарылі сваім матулям самые лепшыя кампліменты. Ад мужчын жанчыны атрымалі незвычайны падарунак: відэапаштоўку. Самые лепшыя і цёплыя словы і падарункі, зробленыя сваімі рукамі, атрымалі мамы ад сваіх дзетак.