• header.jpg

         27  лютага ў школе прайшло мерапрыемства пад назвай “Слова роднае – вечнасці след”.

Гульня была вельмі цікавай. Спачатку нам задавалі пытанні, за якія мы атрымліва жэтоны, а потым нас раздзялілі на дзве каманды -  ,,Чырвоныя “ і ,,Зялёныя”. Журы таксама складалася з вучняў 5-7 класаў. Каманды выконвалі заданні, адказвалі на пытанні, адгадвалі пантаміму і чыталі выразна вершы. З лікам 55 – 50 перамагла каманда ,,Чырвоных” , у складзе якой былі два настаўнікі. Ад іх не адставала і каманда ,,Зялёных”: яны цудоўна прадэкламавалі верш, адгадалі пантаміму. Мерапрыемсва атрымалася пазнавальным , цікавым і вельмі вясёлым.

IMG 5026

IMG 5030

IMG 5039

                                                       Раманчук Наталля, вучаніца 8 класа