• header.jpg

  Люты, напэўна, самы халодны месяц. У гэтым жа годзе ён суправаджаецца дажджамі і вятрамі. Але ёсць адзін дзень, які сапраўды сагравае – гэта дзень святога Валянціна, дзень закаханых.

Гэта падзея не абмінула нашу школу. 12 лютага, напярэданні свята, у школе адбылося мерапрыемства для старэйшых класаў  “Купідон запрашае”, якое падрыхтавалі вучні 8 і 9 класаў. Усіх гледачоў чакалі сюрпрызы і ўтульная атмасфера. Зайшоўшы у залу, госці апынуліся ў чароўным свеце: прыглушанае святло, каляровы пражэктар, сэрцы з каляровай паперы, спакойная павольная музыка. Яшчэ да пачатку праграмы былі ўтвораны пары, якія на працягу ўсяго мерапрыемства падрымлівалі адзін аднаго ў розных конкурсах. Прыгожымі вершамі пра каханне праграму распачалі вядучыя Сурвіла     Кацярына і Раманчук Наталля. Закончыўся вечар дыскатэкай.

   Для вучняў сярэдніх класаў у суботу праводзілася праграма “Пачынаецца ўсё з любві…” Гучалі цудоўныя вершы, песні пра каханне, выбіралі Валянціна і Валянціну на 2016 год. Імі сталі Раманчук Кацярына і Навіцкі Яўген. Прыгожую рамантычную песню пад гітару выканалі Сурвіла Кацярына, Раманчук Наталля і Лапкоўская Настасся, а Раманчук Кацярына і Апяцёнак Ілона праспявалі “Дзе ты?”. Захаплялі сардэчнасцю і пяшчотай вершы ў выкананні Кожух Сняжаны, Брэхуна Данілы, Вітко Паўла, Мішакінай Дар’і, а Галуза Раіса Раманаўна прачытала ўласны верш.

   Мы дзякуем арганізатарам за цудоўныя рамантычныя сустрэчы з прыгожым!

IMG 4966

 

IMG 4968

IMG 4992

IMG 4997

 

Касцюкевіч Яна