• header.jpg

     У школьную суботу 23 студзеня для вучняў 5-11 класаў прайшло мерапрыемства “Зімовыя хрысціянскія святы”, на якім мы ўспомнілі, як святкуюцца каталіцкія і праваслаўныя Каляды, як у Беларусі “жэняць Цярэшку”, “водзяць казу”.

Пасля інфармацыйнай часткі мы адказвалі на пытанні каляднай віктарыны і не толькі атрымлівалі салодкія прызы, але і гулялі. Напрыклад, у Беларусі і да цяперашняга часу захавалася гульня “Ручаёк”. Гавораць, што падчас гэтай гульні складваюцца пары, якія потым ладзяць сапраўднае вяселле. У нас жа часцей выбіралі Брэхуна Данілу і Цяліцу Настассю. Яшчэ адгадвалі “зімовыя” загадкі, складвалі прыказкі, прымаўкі, прыкметы. Было цікава і весела, тым больш што за вокнамі – сапраўдная зіма, а наперадзе – выхадныя з канькамі, лыжамі, санкамі...

IMG 4822

 

IMG 4826

Раманчук Кацярына, вучаніца 7 класа

Кушнярэвіч Алёна, вучаніца 6 класа