• header.jpg

5  студзеня вучні нашай школы, у першую чаргу гэта актывісты гурткоў “Юныя краязнаўцы” і “Юныя экскурсаводы”, удзельнічалі ў экскурсійнай паездцы ў г.Глыбокае.  

Спачатку мы наведалі Кафедральны сабор Раства Прасвятой Багародзіцы. Экскурсію па храму для нас правёў настаўнік СШ №2 Калбасіч Юрый Пятровіч. З вялікай увагай слухалі вучні змястоўны аповед пра найбольш значымыя іконы сабора, пра каноны пабудовы хрысціянскага храма. Агледзілі мы не толькі малітоўную залу, але і падзямелле, падняліся на адну з вежаў.                                                                                                      Потым удзельнікі экскурсіі накіраваліся ў Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей, дзе наведалі выставу грашовых банкнот розных эпох і рэтра-выставу “Чараўніцтва ёлачнай цацкі”. Расказ экскурсаводаў прымусіў нас па-новаму зірнуць на звыклыя рэчы, даведацца шмат новага. Напрыканцы ў нас яшчэ застаўся час для наведвання кафетэрыя, дзе мы частаваліся піцай, гарачым чаем і кавай. Дзень зімовых канікул прайшоў не дарэмна.

IMG 4758

 

IMG 4762

 

IMG 4766

Губскі Мікіта, 5 клас, Мурзіч Мікіта 8 клас