• header.jpg

На пярэдадні Новага года актывісты-цімураўцы наведалі пастаяльцаў Удзелаўскай бальніцы сястрынскага дагляду.

Вучні павіншавалі бабуль з надыходзячым святам і ўручылі ім паштоўкі зробленыя сваімі рукамі. Прыняць удзел удабрачыннай акцыі пагадзіўся і ўладальнік магазіна “Васілек”, які знаходзіцца ў аг. Удзела, Захарчонак Аляксей Фёдаравіч. На спонсарскія сродкі, вылучаныя ім, былі набыты прысмакі для бабуль.

011

 

IMG 4735

IMG 4740

023

 


 

    Чаканне Новага года для вучняў нашага класа ў гэтым годзе было асаблівым: мы рыхтавалі святочную праграму “Навагодні серпанцін”. А гэта сцэнарый, рэпетыцыі, і смех, і нават слёзы, калі не атрымлівалася.   Наш клас невялікі, таму амаль кожны выконваў па некалькі роляў. Настассі Лапкоўскай выпала быць Бабай Ягой і Кікімарай, Навуму Андрэеву – Дзедам Марозам і Іванушкам, Рыце Казуль – Прыбіральшчыцай і Парасяці. Быў у нас і страшны Змей Гарыныч. Яго ролю добра выканаў Саша Раманчук. Мікіта Мурзіч і Сяргей Кулік – Парасяты са сцэнкі, а шасцікласніца Алёна Кушнярэвіч – Мар’юшка, якая спявала частушкі і загадвала загадкі. Ну, а ў мяне была роля Снягурачкі-вядучай. Увогуле, мерапрыемства атрымалася вясёлым і цікавым, а завяршыўся “Навагодні серпанцін” танцавальнай праграмай.

IMG 4644

 

IMG 4653

Раманчук Наталля, вучаніца 8 класа


Вясёлую навагоднюю праграму  для старэйшых класаў падрыхтаваў 10 клас. Пасля фанфараў на сцэну  выйшлі бабкі – Ваванаўна і Сцяпанаўна (Уладзіслаў Кушнярэвіч і Петрага Яўгеній), якія і пачалі свята. Завіталі ў госці і нячысцікі (Кушнярэвіч Кацярына, Вітко Яраслаў, Шахава Юта, Раманчук Уладзіслаў), і цыганкі (Кулік Таццяна і Пятух Валерыя), але галоўнай была сустрэча з Дзедам Марозам і Снягурачкай (Бароўскі Арцём і Дзямітка Ілона). Падчас мерапрыемства разыгрывалася латарэя і шмат хто выйграў цікавыя прызы, а галоўны прыз – сімвал 2016 года Малпа – дастаўся Брэхун Ліліі Рышардаўне.  Пасля заканчэння праграмы вучні старэйшых класаў запрасілі прысутных ў навагодняе кафэ.

IMG 4717

 

IMG 4728

Касцюкевіч Яна, вучаніца 10 класа