• header.jpg

                                 “Падлетак, правапарушэнне і адказнасць”

IMG 4623

   У  чарговую школьную суботу прайшло мерапрыемства на тэму “Падлетак, правапарушэнне і адказнасць”. Намеснік дырэктара Протас Алена Сцяфанаўна ўсім расказала пра правы, абавязкі і адказнасць за здзейсненае злачынства. Вядома, што мы ўжо ведаем свае правы, але такія  мерапрыемствы пашыраюць веды, напамінаюць аб адказнасці за сваё жыццё.

    Кожны чалавек мае правы,напрыклад, права на жыццё, апеку бацькоў, адукацыю … Але кожны чалавек павінен ведаць не толькі свае правы, але найперш  памятаць пра абавязкі: старанна вучыцца ў школе, слухаць дарослых, прыстойна паводзіць сябе ў грамадскіх месцах, адным словам, адпавядаць паняццю “грамадзянін”.

  Чалавек, які робіць дрэнныя ўчынкі, павінен несці  за іх адказнасць. Ёсць такія выпадкі, калі  нейкі чалавек спакушае цябе на дрэнны ўчынак (адсюль і прыказка "З кім павядзешся, ад таго і набярэшся"), і ты павінен зрабіць выбар – ісці па дарозе зла і спакусы або рабіць дабро і жыць у міры і супакоі. У большасці выпадкаў чалавек неабдумана робіць  дрэнна ў першую чаргу сабе, а потым і другім людзям.

 Мы не адзінокія ў гэтым свеце: за нас хвалююцца родныя і блізкія.  Давайце ж цаніць тое, што ў нас ёсць: бацькоў, сяброў, мір у нашай Беларусі! І памятаць, што мы выбіраем свой лёс, дарогу, па якой нам ісці.

Настасся Лапкоўская, вучаніца 8 класа