• header.jpg

IMG 4569

У суботу, 12 снежня,  адбылася спартландыя “Зімовыя старты”. У ёй удзельнічалі вучні 2-4 класаў і іх  бацькі.У спартыўным мерапрыемстве памерыліся сіламі дзве каманды “Ёлачка” і “Сняжынка”. Усе дзеці з нецярпеннем чакалі, калі разам з татам і мамай змогуць выпрабаваць свае сілы, выконваючы розныя эстафеты. Эстафеты былі прысвечаны зімовым відам спорту.  Спартландыя аб’яднала вучняў пачатковых класаў, іх бацькоў, настаўнікаў і шматлікіх гледачоў.

IMG 4518

 

IMG 4520

IMG 4544

 І як каманды не стараліся пераўзысці адна адну ў эстафетах , усё роўна перамагло сяброўства. Усе зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі, добрым настроем, моцным здароўем. Гэта было сапраўднае свята для ўдзельнікаў мерапрыемства.

 Асобны дзякуй бацькам, якія адгукнуліся на прапанову паўдзельнічаць у спартландыі. Гэта Цяцеранкевіч І.В , Гіль А.М., Сырапятка А.С., Скукоўская В.Т., Мікуліч С.І., Вітко В.І.

 

Класны кіраўнік 2 класа: Вайцюлян С.С.