Пад такой назвай прайшла традыцыйная прафарыентацыйная сустрэча вучняў 10 – 11 класаў з супрацоўнікамі ПК – 13. Бо не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі бачаць сябе ў ваеннай форме, а дакладна з выбарам прафесіі яшчэ не вызначыліся.
На мерапрыемства завіталі маёр унутранай службы Юрый Уладзіміравіч Зінкевіч, старшы лейтэнант унутранай службы Сяргей Іванавіч Крыкун.
Перад гасцямі стаяла важная задача – зацікавіць прысутных сваёй прафесіяй і данесці інфармацыю пра паступленне на адпаведныя спецыяльнасці Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. У дзяцей пакуль што задача была значна прасцейшая – паслухаць, падумаць і вызначыцца са сваім выбарам.
Юрый Уладзіміравіч Зінкевіч падрабязна расказаў пра дакументы, якія неабходна падрыхтаваць для паступлення, тэрміны іх падачы, прадметы, якія трэба здаваць на ЦТ. Адзначыў, што для афармлення асабовай справы абітурыента неабходна звярнуцца ў ПК – 13.
Таксама госці пазнаёмілі з асаблівасцямі сваёй прафесіі, яе перавагамі перад іншымі. Вучні даведаліся шмат новага пра будні ваенных.
Мерапрыемства завяршылася. Магчыма, хтосьці з прысутных зацвердзіўся ў сваім выбары, а хтосьці падумаў: “А можа, і мне паспрабаваць стаць ваенным?”
А.С. Протас,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце









