Валанцёрства для нашай установы адукацыі – гэта грамадская, культурная і грамадзянская ініцыятыва, якая падмацавана разнастайнымі справамі, удзелам у шматлікіх акцыях, сяброўскім клопатам аб людзях, якім патрэбна рэальная дапамога.
Па ініцыятыве членаў гуртка “Мастацкае слова”, якім кіруе Фянько Г.М., была падрыхтавана забаўляльна – пазнавальная праграма для дзяцей – інвалідаў, дзяцей, якія па стане здароўя займаюцца на даму. Да гурткоўцаў далучыліся ўсе класы. Вучні 5 – 7 класаў рыхтавалі інсцэніроўкі вершаў, казак, дзяўчаты 8 – 9 класаў развучвалі танцы, Пятух Лера і Кушнярэвіч Улад вырашылі паказаць навыкі, набытыя ў музычнай школе – ігру па балалайцы і гітары. Рыхтаваліся падарункі.
У суботні школьны дзень хваляваліся ўсе: настаўнікі, вучні, а найбольш нашы госці. Разам са сваёй бабуляй прыйшоў на свята Владыкін Віця, з мамай – Крупскі Дзіма, а вось Шпец Павел завітаў не толькі з матуляй, але і са старэйшай сястрой Хрысцінай.
Нашы госці на мерапрыемстве не былі пасіўнымі гледачамі, слухачамі, але і самі мелі магчымасць паўдзельнічаць у шматлікіх конкурсах. Калі нешта не атрымлівалася, жадаючых ім дапамагчы было шмат.
Протас А.С.,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце









