• header.jpg

На свеце мноства прафесій, але як знайсці сваю?  Можна скарыстацца інфармацыяй з інтэрнэту,  знайсці ў сродках масавай інфармацыіі, спытаць у родных, сяброў. А можна проста пайсці і паглядзець, як працуюць людзі той ці іншай спецыяльнасці. Вось і мы ў чарговую прафарыентацыйную суботу адправіліся на малочна-таварную ферму “Удзела”. IMG 4389

Вы спытаеце, няўжо сучасныя дзеці мараць працаваць на ферме?  Напэўна, не, але могуць быць розныя жыццёвыя сітуацыі, ды і праца на сучаснай ферме і ў добрым калектыве не такая ўжо складаная. Нам паказалі, дзе ўтрымліваюцца каровы, цяляты ў цёплы і халодны перыяд, памяшканне для перапрацоўкі малака, радзільнае аддзяленне. На ферме чыста, утульна, цёпла, адным словам, жывёлам там камфортна. Аператары машыннага даення, трактарысты, цялятніцы ў СУП “За Радзіму” атрымліваюць добрыя заробкі. Праца ў галіне жывёлагадоўлі цяжкая, але вельмі патрэбная і адказная.

IMG 4384

 

IMG 4381

Кушнярэвіч Алёна, вучаніца 6 класа