У чарговую школьную суботу 10 лістапада вучні 7 класа падрыхтавалі для нас сюрпрыз: паказалі фрагмент фальклорнага свята ,,Багач". Мы як бы перанесліся ў пачатак ХХ стагоддзя, зазірнулі ў сялянскую хату, убачылі, як апраналіся тагачасныя сяляне, адчулі, якімі клопатамі яны жылі. З гаспадарамі Мар'ечкай і Васілём мы жартавалі, спявалі песні, разгадвалі загадкі, гулялі ў гульні, а яны расказвалі нам цікавыя гісторыі.
Потым нас запрасілі ў школьную сталовую, дзе пачаставалі дранікамі, блінамі з варэннем, пірагом з яблыкамі. Дзякуй нашым кухарам, было вельмі смачна! Таксама выказваем шчырую падзяку сямікласнікам за тое, што падарылі нам добры настрой і станоўчыя эмоцыі.
Лапкоўская Настасся, вучаніца 8 класа
Раманчук Сняжана, вучаніца 9 класа









