У рамках Міжнароднага дня энергазберажэння ва ўстанове адукацыі пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі Русіна Д.І. была падрыхтавана змястоўная і цікавая інфармацыя пра гісторыю свята, пра краіны, якія яго адзначаюць.
Вучні расказалі пра свой уклад у агульную справу: за мінулы навучальны год сабрана і здадзена 840 кг ПЭТ-бутэлек, 2690 кг макулатуры, 6586 кг металалому.
Прысутныя мелі магчымасць даведацца пра магчымасці эканоміі электра і цеплаэнергіі дома. Атрымалі памяткі.
Шмат пазнавальнай інфармацыі можна адшукаць на інфармацыйным стэндзе “Эканомія і беражлівасць”.
Протас А.С.,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце









