Прайшлі пяшчотныя залатыя дзянькі бабінага лета. Шкада развітвацца з рознакаляровасцю фарбаў, яркім сонейкам. Хочацца папрасіць у зімы хоць пару цёплых дзянькоў. З гэтай просьбай і адправіліся вучні 5-6 класаў у дэндрасад в. Арэхаўна і ўрочышча Барок. І хоць надвор’е не вельмі спрыяла прагулцы, усё ж нам удалося паглядзець на апошнія фарбы восені перад адыходам яе на спачын.
Вось і пачаліся школьныя будні. Мы яшчэ не ўцягнуліся ў вучобу, а нас ужо паклікалі на школьныя піянерскія інтэлектуальныя гульні “Ведай нашых!” Спаборнічалі 4 каманды па 5 чалавек з 5-8 класаў.













