Фестываль хрысціянскіх фільмаў стаў чаканай падзеяй верасня, і ўжо каторы год вучні і настаўнікі нашай школы наведваюць прагляд конкурсных карцін.
І ў бягучым годзе 30 жніўня ў мінскім архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі адкрыўся міжнародны фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnificat - 2015”, а 1 верасня прагляд конкурсных мультыплікацыйных фільмаў адбыўся ў Удзелаўскім доме культуры. Кожны з пяці мультфільмаў выклікаў розныя эмоцыі. Напрыклад, “Воўк і савяня” выклікаў смех, бо вельмі ўжо пацешныя рухі былі ў персанажаў, у “Метамарфозе” расказвалася ў жартоўнай форме, як з галавасцікаў вырастаюць жабкі і трытоны, “Певень-амфібія” – фантастыка з нечаканым заканчэннем, а “Шапэн” – сур’ёзны мультфільм для дарослых пра выдатнага кампазітара. Цікавыя сюжэты, глыбокі змест карцін не пакінуў раўнадушнымі нікога. Наперадзе – абмеркаванне ўбачанага з аднакласнікамі, бацькамі, настаўнікамі.
Раманчук Наталля, вучаніца 8 класа
1 верасня ў пачатковай школе прайшла гульня –падарожжа “Ганаруся табой, Беларусь!” .
1 верасня з самага ранку на школьным двары было шматлюдна. На сустрэчу з роднай школай завіталі не толькі вучні, настаўнікі, але і шаноўныя госці: першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ Э.М. Ждановіч, старшыня Удзелаўскага сельскага выканаўчага камітэта В.К. Карман, дырэктар УП “За Радзіму” Т.Т. Зяновіч, намеснік дырэктара УП “За Радзіму” С.Ч. Раманчук, айцец Яраслаў, а таксама бацькі вучняў.
Паважаныя настаўнікі! Дарагія вучні!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
Жадаем педагогам прафесійных поспехаў і творчай актыўнасці, пастаяннага пошуку і задавальнення дасягнутым. Хай спадарожнічаюць вам паразуменне калег, прызнанне і падзяка дзяцей і бацькоў.
Вучням жадаем працалюбства і дапытлівасці, расці фізічна дужымі і здаровымі, рэалізаваць свае таленты і стаць сапраўднымі патрыётамі роднай Беларусі.

УВАГА!
31 жніўня ў 10 гадзін ўстанова адукацыі запрашае сваіх вучняў на арганізацыйную сустрэчу.
Адміністрацыя


Для сведения родителей!
Согласно распоряжению Глубокского районного исполнительного комитета от 31 июля 2015 г. № 168р «Об оказании материальной помощи для подготовки к новому учебному году» государственным учреждением социального обслуживания «Глубокский территориальный центр социального обслуживания населения» будет осуществляться выплата единовременной материальной помощи к учебному году в рамках оказания государственной адресной социальной помощи в виде единовременного социального пособия в размере 30 процентов бюджета прожиточного минимума, действующего на 1 августа 2015 г., на каждого учащегося, обучающегося в учреждениях, обеспечивающих получение общего базового и общего среднего образования, в том числе в учреждениях, обеспечивающих получение специального образования:
- семьям, воспитывающим детей-инвалидов в возрасте до 18 лет;
- семьям, воспитывающим детей, в которых оба родителя в полной семье (единственный родитель в неполной семье) являются инвалидами 1 и 2 групп, а также в которых один из родителей в полной семье является инвалидом 1 группы, а второй осуществляет уход за ним и получает пособие, предусмотренное законодательством;
- многодетным и малообеспеченным семьям, имеющим двоих и более учащихся.
Перечень документов на единовременную материальную помощь:
- паспорта родителей (копии 31, 32 и прописка);
- справка о составе семьи и месте жительства;
- свидетельства о рождении детей (копии);
- сведения о доходах всех членов семьи за август 2014 г.- июль 2015 г.включительно;( не превышает 2353695 рублей на каждого члена семьи);
- свидетельство о заключении брака (расторжении), если мать одиночка, то справка о регистрации рождения детей;
- если в семье дети в возрасте до трех лет, то необходима справка из учреждения здравоохранения, о том пользовались (не пользовались) льготными лекарствами (копия карты учета льготных лекарств);
- если в семье дети обучаются на платной основе в учреждениях образования, то помощь не предусмотрена.
Примечание: на 01.08.2015 г. БПМ – 1569130 рублей. Прием документов осуществляется все рабочие дни кроме среды. Телефоны для справок: 2-34-53; 5-04-33.
Администрация УО
Будуць помніць вякамі народы зямлі
аб нямецкай навале, аб лютым прымусе.
І патомкам раскажуць, як мы здабылі
вызваленне і славу сваёй Беларусі.
Не сакрэт, што напрыканцы навучальнага года школьнікі ў чаканні летніх канікул. Паездкі, паходы, чытанне любімых кніг...
Вось і прыйшоў час развітання са школай для 9 выпускнікоў 11 класа.
Павіншаваць іх завіталі дырэктар СУП “За Радзіму” Т.Т. Зяновіч, ксёндз Яраслаў, бацькі, бабулі і дзядулі, браты і сёстры, знаёмыя і сябры.









