• header.jpg

18 кастрычніка група вандроўнікаў нашай школы адправілася ў цікавае падарожжа ў Пушкінскія горы. Гэта была далёкая дарога: мы ехалі пяць напружаных гадзін.   Яшчэ ў аўтобусе экскурсавод паведаміла малавядомыя звесткі пра Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. У дзяцінстве гэта быў вельмі запальчывы чалавек, але нягледзячы на такі характар, А.С.Пушкін выдатны паэт, казачнік, драматург!

План работы

Дзяржаўнай установы адукацыі  “Удзелаўская  дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна” на асеннія  канікулы 2015 – 2016 н.г.

Увага!

23 кастрычніка ў 15 гадзін адбудзецца агульнашкольны бацькоўскі сход.

 

Адміністрацыя 

Чтобы сердце горело,

Не тлело во мгле,

Делай доброе дело-

Тем живёшь на земле!

Цікава прайшоў  18 верасня  ў нашай школе вечар адпачынку "Восеньская пара".

Восень –  час уборкі ўраджаю. Вучні  7-11 класаў  і работнікі нашай школы дружна выйшлі ў поле на ўборку бульбы.

Захаванне міру і бяспекі ў свеце - адна з галоўных задач сучаснасці. На гэта накіравана не толькі воля палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, але і моладзі.             

Мастакоў  у свеце шмат: нехта малюе пэндзлем, хтосьці – рукамі, голосам або словам. І кожнага з іх можна назваць майстрам сваёй справы.

     Да нас у школу на сустрэчу завітаў мастак, які творыць словам – Віталь Воронаў, наш зямляк. Удзелаўшчына  – малая радзіма пісьменніка, зараз ён займаецца будаўніцтвам, аднаўляе лецішча. Як сталася так, што Віталь аказаўся за мяжой?

Падведзены вынікі акцыі па зборы лекавых раслін, якія вучні нарыхтоўвалі ў час летніх канікул.

        “На цябе, наша моладзь, надзея”. Пад такой назвай праходзіў першы ўрок у школах нашай рэспублікі. Сапраўды, маладое пакаленне – гэта наша будучыня, і ўжо сёння закладваецца падмурак таго, што будзе заўтра, якім шляхам пойдзе краіна. Грамадства патрабуе адказных,  ініцыятыўных, камунікабельных маладых людзей, якія ўмеюць прымаць нестандартныя рашэнні, рэалізоўваць смелыя праекты.