1 снежня стартавала дабрачынныя акцыя “Цуды на Каляды. Цуды чакаюць усе і заўсёды. Сімвал акцыі - чырвоная рукавічка з эмблемамі ГА “БРПА”, “ГА”БРСМ” і валанцёрскага руху ГА”БРСМ” “Добрае сэрца”, сімвалізуе імкненне дзяцей і моладзі Беларусі аддаваць часцінку цеплыні і акружыць клопатам, увагай не толькі дзяцей, але і дарослых, асабліва ў Навагоднія і Калядныя дні.
Педагогі і вучні ўстановы адукацыі не засталіся раўнадушнымі да чужой бяды. На лячэнне і рэабілітацыю за мяжой Вані Смажэўскага з горада Лепеля Віцебскай вобласці было сабрана і пералічана на дабрачынны рахунак ў Беларусбанку 1800 000 рублёў.
В.М. Брэхун,
педагог - арганізатар
У пачатку снежня ў шосты школьны дзень вучняў нашай школы чакаў сюрпрыз: экскурсійная паездка ў сядзібу выдатнага грамадскага дзеяча, гісторыка, пісьменніка, кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, які нам знаёмы найперш як аўтар знакамітага паланэза “Развітанне з Радзімай”. На зваротным шляху планавалася заехаць у Маладзечна наведаць аквапарк і боўлінг.
Пад такой назвай прайшла традыцыйная прафарыентацыйная сустрэча вучняў 10 – 11 класаў з супрацоўнікамі ПК – 13. Бо не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі бачаць сябе ў ваеннай форме, а дакладна з выбарам прафесіі яшчэ не вызначыліся.
Валанцёрства для нашай установы адукацыі – гэта грамадская, культурная і грамадзянская ініцыятыва, якая падмацавана разнастайнымі справамі, удзелам у шматлікіх акцыях, сяброўскім клопатам аб людзях, якім патрэбна рэальная дапамога.
На свеце мноства прафесій, але як знайсці сваю? Можна скарыстацца інфармацыяй з інтэрнэту, знайсці ў сродках масавай інфармацыіі, спытаць у родных, сяброў. А можна проста пайсці і паглядзець, як працуюць людзі той ці іншай спецыяльнасці. Вось і мы ў чарговую прафарыентацыйную суботу адправіліся на малочна-таварную ферму “Удзела”.
У чарговую школьную суботу 10 лістапада вучні 7 класа падрыхтавалі для нас сюрпрыз: паказалі фрагмент фальклорнага свята ,,Багач". Мы як бы перанесліся ў пачатак ХХ стагоддзя, зазірнулі ў сялянскую хату, убачылі, як апраналіся тагачасныя сяляне, адчулі, якімі клопатамі яны жылі. З гаспадарамі Мар'ечкай і Васілём мы жартавалі, спявалі песні, разгадвалі загадкі, гулялі ў гульні, а яны расказвалі нам цікавыя гісторыі.
У рамках Міжнароднага дня энергазберажэння ва ўстанове адукацыі пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі Русіна Д.І. была падрыхтавана змястоўная і цікавая інфармацыя пра гісторыю свята, пра краіны, якія яго адзначаюць.
31 кастрычніка 2015 года адбылася абласная навукова-практычная канферэнцыя вучняў Віцебскай вобласці “Эўрыка – 2015”, на якую была заяўлена работа і вучняў 10 класа нашай установы адукацыі Кушнярэвіча Улдадзіслава і Кушнярэвіч Кацярыны “Вывучэнне ўтрымання нітратаў у калодзежнай вадзе” (кіраўнік Шымко Антаніна Усцінаўна).
Беларускі народ спрадвеку ўшаноўваў памяць памерлых продкаў.
У апошні шосты школьны дзень першай чвэрці вучні 5 – 11 класаў прынялі актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі “Захаваем добрую памяць”. Гэта мерапрыемства традыцыйнае.
27 кастрычніка група вучняў Удзелаўскай школы, сярод якіх былі актывісты гурткоў “Юныя краязнаўцы” і “Юныя экскурсаводы”, прынялі ўдзел у экскурсійнай паездцы ў горад Полацк.









