Кушнярэвіч Галіну Казіміраўну, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, педагога-псіхолага, з перамогай (3 месца) на раённым конкурсе прафесійнага майстэрства маладых педагогаў раёна “Прызванне – педагог”.
Жадаем далейшых поспехаў у працы.
Увага!
У перыяд з 11 па 30 чэрвеня (08.00 – 15.30) на базе ўстановы адукацыі будзе працаваць аздараўленчы лагер дзённага знаходжання “Выток”.
Начальнік лагера Вайцюлян С.С.
Тэл. + 375 33 336-77-25

Кветак букеты і віншаванні,
Радасці слёзы і сум развітання
Прыносіць з сабой да нас незнарок
Апошні званок.
Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры прайшло на базе нашай школы. Настаўнікі пазнаёміліся з рэсурсным цэнтрам “Звычаі і абрады беларусаў”. Комплекс заданняў па тэме “Культурная спадчына беларусаў” быў паказаны падчас майстар-класа настаўніка Грышанковіч А.Ф. з вучнямі-пераможцамі алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Напрыканцы ўдзельнікам МА быў паказаны ўрывак з камедыі Я.Купалы “Паўлінка”.









